Two Years of Circle of Light Mastodon

English

Circle of Light Mastodon Server is now two years old, and it is still open for registrations. Anniversary is a good time to look back, review the current situation, and plan for the future.

The nexus of problems that this server is trying to address has only become more urgent and self-evident. Centralized social platforms and corporate legacy media now openly endorse fascism. Bluesky, started as Jack Dorsey’s attempt to absolve Twitter of responsibility for content moderation and funded primarily by cryptocurrency venture capital, has so far failed to deliver on its promise of decentralization. Fediverse, now more than ever an essential space of public conversation, doesn’t have a working model for sustainable operation and is still running on heroics and burnout.

Unfortunately, Circle of Light’s sustainability experiment didn’t work out. Since launch, it attracted only a few users and no subscribers. In July 2023, I brought the instance offline by a botched security update, and, best I can tell, nobody noticed or cared.

I did not give up, but I had to scale down. Supporting the server by having an unrelated and demanding day job means I won’t have time to run the infrastructure myself. Instead, I moved from a $350/month public cloud configuration that could support 10,000 active users to a managed $9/month masto.host plan sized for up to 20 people.

I also made some policy changes to make it easier to keep the instance safe. Registrations now require approval, so far this was enough to keep the spammers out. Search indexing is now disabled by default. There’s no such thing as privacy on Mastodon, but at least now you have to actively choose to make it easier for harassers to find you, rather than having that choice made for you at signup.

Most importantly, I implemented Fedipact to keep Circle of Light as isolated as it can be from Threads. In 2020, I wrote a lot about Facebook (now Meta), and it didn’t get any better. I don’t believe in Mark Zuckerberg’s good intent, I don’t believe that his platforms can be redeemed, and I will have no part in connecting Fediverse to the Nazi bar that Threads was bound to become even before Zuckerberg swore allegiance to Trump.

In September 2024, Mastodon flagship’s openness to Threads and its degrading moderation capacity finally pushed me to abandon my old mastodon.social account and to repurpose @[email protected] from instance announcements to my primary Fediverse presence.

The reduced firehose of a small instance made my Mastodon experience a lot more enjoyable, I intend to keep it up. You are welcome to join, as long as you are willing to follow the server rules, and your risk profile is compatible with using a service hosted in the United States.

Па-беларуску

Серверу Мастодону “Кола Сьвятла” споўнілася два гады, і ён па-ранейшаму адчынены для новых карыстальнікаў. Гадавіна – добры момант, каб азірнуцца, ацэніць сітуацыю, і перагледзець пляны на будучыню.

Праблемы, якія прымусілі мяне зрабіць гэты сервер, нікуды не падзеліся і сталі толькі больш відавочнымі і неадкладнымі. Цэнтралізаваныя сацыяльныя плятформы і карпаратыўныя традыцыйныя медыя перайшлі да адкрытай падтрымкі фашызму. Сервіс Блюскай, распачаты Джэкам Дорсі як спроба вызваліць Цьвітэр ад адказназнасьці за мадэрацыю і фінансаваны ў асноўным крыптавалютнымі інвестарамі, пакуль так і не стаў дэцентралізаваным. Федыверсум, які застаўся ці не апошняй пляцоўкай для грамадзкага дыскурсу, не мае жыццяздольнай мадэлі самападрымкі і працуе на подзьвігах ды выгараньні.

Нажаль, эксперымент “Кола Сьвятла” па самападрымцы не спрацаваў. За ўвесь час сервер набраў усяго некалькі карыстальнікаў і ніводнай платнай падпісцы. У ліпені 2023 я заваліў сервер падчас няўдалага аднаўленьня, але я так разумею што ніхто гэтага нават не заўважыў.

Я вырашыў не здавацца, але перагледзеў абсяг задачы. Паколькі зарабляць на падтрымку сервера мне даводзіцца на цяжкай і не маючай дачыненьня да Мастадону працы, на самастойнае абслугоўваньне інфраструктуры майго часу будзе бракаваць. Таму я перавёз сервер з воблачнай канфігурацыі, каштаваўшай 350 даляраў у месяц і здольнай падтрымліваць да 10 тысячаў карыстальнікаў, на плян на masto.host, які каштуе 9 даляраў у месяц і разлічаны на 20 чалавек.

Каб спрасьціць працу па захаваньні бяспекі і камфорту карыстальнікаў, я зрабіў некалькі зьменаў у палітыцы сервера. Рэгістрацыя цяпер не аўтаматычная, а цераз разгляданьне заяўкі мадэратарамі – гэтага пакуль хапае, каб на серверы не заводзіліся спамеры. Індэксацыя для пошуку цяпер па змоўчаньню адключаная. Зразумела, сапраўднай прыватнасьці на Мастодоне быць не можа, але так вы можаце самі вырашыць, ці трэба рабіць, каб усялякім дамагальнікам было лягчэй вас знайсьці.

І самае галоўнае, я далучыўся да Федыпакту, каб як мага болей ізаляваць “Кола Сьвятла” ад сервісу Threads. У 2020 я шмат пісаў пра Фэйсбук (цяпер гэта Мета), і лепей там нічога не стала. Я не веру ані ў добрыя намеры Марка Цукерберга, ані ў магчымую карысьць ад яго плятформаў, і не хачу мець ніякага дачыненьня да спробаў зьвязаць Федыверсум з тым нацысцкім клюбам, у які Threads пачалі неадхільна пераўтварацца нават да таго, як Цукерберг прысягнуў на вернасьць Трампу.

У верасьні 2024 зьвязаньне галоўнага сервера Мастадона з Threads у купе з яго хранічна дэградуючай мадэрацыяй нарэшце прымусілі мяне пакінуць сваю старую улікоўку на mastodon.social і зрабіць з адмінскага рупару @[email protected] маю галоўную форму прысутнасьці ў Федыверсуме.

Маленькі сервер моцна зьмяньшае струмень пастоў і каментаў, такі чын карыстаньня Мастадонам мне падабаецца больш, і я думаю тут так і заставацца. Калі вы згодныя з правіламі серверу і вашая мадэль бяспекі сумяшчальная з карыстаннем сервісамі, якія кіруюцца з ЗША, далучайцесь.